Mobirise Web Site Builder

АБ ПРАЕКЦЕ

Першы беларускі незалежны інтэрнэт-серыял у жанры трылера. Яго здымаюць энтузіясты кінематографа. Без прадусараў і дзяржпадтрымкі, на ўласныя сродкі. Усе акцёры і каманда працуюць амаль задарма. Гэта смелы эксперымент па стварэнні арыгінальнага серыяла для інтэрнэту. Распаўсюджваецца свабодна. Падпісвайся на канал, каб убачыць серыі першым! 

АНАТАЦЫЯ

Не ўсё золата, што блішчыць. Але часам гэты бляск зводзіць з розуму, прымушаючы забыцца пра небяспеку і жах, якія ён можа прынесці. Старажытныя легенды могуць апынуцца не такімі ўжо старажытнымі, а казачныя істоты - не такімі казачнымі. Магчыма зараз абуджаецца нехта жудасны, падпарадкоўваючыся чорным словам закляццяў. Бо ты не паслухаў словы сваіх дзядоў і патрывожыў тое, што ніколі не павінна было прачнуцца. Тое, пра што баяліся гаварыць твае продкі. Магчыма гэта твая апошняя ноч. Ноч, у якую твае таемныя жаданні былі такія блізкія да выканання. Ноч, калі ты адчуваў сябе ўсемагутным. Ноч... у якой ты сустрэнешся з імі твар у твар.
Углядаючыся ў бездань не забывай - магчыма і бездань ўглядаецца ў цябе.

ФАРМАТ

Жанр: трылер, драма, жахі
Хранаметраж серыі: 10-12 мін.
Фармат: Вертыкальны серыял
Серый у сезоне: 8
Фармат відэа: 4к
Рэгулярнасць: адна серыя ў месяц

КАМАНДА

Ядро нашай каманды складаецца з маладых, але вельмі таленавітых драматургаў, пісьменнікаў, кінематаграфістаў.
У здымках прымаюць удзел толькі прафесійныя акцёры і кінематаграфісты.

ВЫТВОРЧАСЦЬ

Мы здымаем наш серыял толькі на прафесійныя кінакамеры RED Epic, Canon c500, Blackmagik 4к. Мы пішам чысты гук на пляцоўцы. Саунддизайн і звядзенне вырабляюцца на адной з лепшых студый перазапісу нашай сталіцы. Малюнак праходзіць адмысловую апрацоўку на студыі колеракарэкцыя. Нам удалося прыцягнуць да стварэння праекта прафесіяналаў з кінаіндустрыі.
У серыяле выкарыстоўваюцца толькі арыгінальныя складнікі: спецыяльна для кожнай серыі пішацца саўндтрэк, ствараецца высакаякасная кампутарная графіка.