АБ ПРАЕКЦЕ

Першы беларускі незалежны вэб-серыял у жанры хоррар. Яго здымаюць энтузіясты кінематографа. Без прадусараў і дзяржпадтрымкі, на ўласныя сродкі. Усе акцёры і каманда працуюць амаль задарма. Гэта смелы эксперымент па стварэнні арыгінальнага серыяла для інтэрнэту. Распаўсюджваецца свабодна. Падпісвайся на канал, каб убачыць серыі першым! 

АНАТАЦЫЯ

Не ўсё золата, што блішчыць. Але часам гэты бляск зводзіць з розуму, прымушаючы забыцца пра небяспеку і жах, якія ён можа прынесці. Старажытныя легенды могуць апынуцца не такімі ўжо старажытнымі, а казачныя істоты - не такімі казачнымі. Магчыма зараз абуджаецца нехта жудасны, падпарадкоўваючыся чорным словам закляццяў. Бо ты не паслухаў словы сваіх дзядоў і патрывожыў тое, што ніколі не павінна было прачнуцца. Тое, пра што баяліся гаварыць твае продкі. Магчыма гэта твая апошняя ноч. Ноч, у якую твае таемныя жаданні былі такія блізкія да выканання. Ноч, калі ты адчуваў сябе ўсемагутным. Ноч... у якой ты сустрэнешся з імі твар у твар. 
Углядаючыся ў бездань не забывай - магчыма і бездань ўглядаецца ў цябе.

ФАРМАТ

Жанр: хоррар, драма, жахі
Хранаметраж серыі: 9-12 мін.
Фармат: Вертыкальны серыял
Серый у сезоне: 8
Рэгулярнасць: адна серыя ў месяц

ВЫТВОРЧАСЦЬ

Мы здымаем наш серыял толькі на прафесійныя кінакамеры. Мы пішам чысты гук.
Саунддызайн і звядзенне вырабляюцца на адной з лепшых студый гуказапісу нашай сталіцы.
Колер кожнай серыі праходзіць адмысловую апрацоўку на студыі колеракарэкцыі.
Нам удалося прыцягнуць да стварэння праекта прафесіяналаў з кінаіндустрыі.  
У серыяле выкарыстоўваюцца толькі арыгінальныя складнікі:
спецыяльна для кожнай серыі пішацца саўндтрэк, ствараецца высакаякасная кампутарная графіка. 

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ